Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Осовецкая средняя школа Мозырского района

Назад
Современное состояние

Сучасны стан

Бібліятэчны фонд складаецца з падручнікаў, мастацкай, навукова-папулярнай літаратуры, падпісных выданняў.

Фонд падручнікаў складае 1864 экзэмпляраў. У бібліятэку падручнікі паступаюць цэнтралізавана згодна з планам. Заказы выпаўняюцца  ў поўным аб’еме. Планы заказаў бібліятэкар узгадняе з намеснікам дырэктара, настаўнікамі-прадметнікамі.

Фонд мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры складае 9205 экземпляраў. На працягу 2022/2023 навучальнага года  бібліятэка атрымала  22 экземпляры. метадычнай літаратуры, 32 экземпляры мастацкай літаратуры. Фонд мастацкай і метадычнай літаратуры складаецца з кніг на беларускай, рускай і замежнай мовах.

Агульны бібліятэчны фонд складае 10943 экземпляраў.